Нам тэрмінова патрэбен сайт! Менавіта так мы аднойчы вырашылі на агульным сходзе клубнага Дома. Тады, у студзені, Віцебскі Клубны Дом «Крылы надзеі» – сацыяльна-рэабілітацыйная служба для людзей з псіхічнымі захворваннямі – толькі рыхтаваўся да адкрыцця. Мы былі маладыя, «зялёныя», але поўныя гатоўнасці заявіць пра сябе. Таму нам быў патрэбны сайт і падтрымка.
Як усе ведаюць, галоўнае – імкнуцца да жадання (тады і яно імкнецца да цябе). І вось, хлопцы-валанцёры з цудоўнага творчага аб’яднання Кухня 33 (а менавіта умнічка Наташа Дагіль), скідае спасылку дагэтуль невядомай нам каманды з мудрагелістай (на наш першы погляд) назвай – Лічбавая Майстэрня. Так і пачалася наша актыўная і клёвая супраца.
Шлях да сайта заняў каля 7 месяцаў. Гэта было працаёмка, цікава, незвычайна. Вылучу асноўныя (самыя важныя ў практыцы) моманты нашай працы.
Змест
Як нам працавалася з ЛМ і валанцёрамі:
Сказаць, што гэта было клёва – нічога не сказаць. Спагадныя, крэатыўныя, актыўныя і, што немалаважна, мабільныя хлопцы. Адкрытая (“што не так – гаворым шчыра, а калі ўсё так – нават і пахвалім”) і камунікабельная каманда.
Нашы пытанні (паверце, іх было шмат, пачынаючы ад «што такое дамен?» і «хіба ў гугл док трэба рэгістравацца?») заўсёды атрымлівалі адказы.
Асобна хочацца вылучыць асаблівы, сапраўды выдатны інструмент кіравання і арганізацыі сумеснай працы – матывацыйны штуршок. Узбадзёрванні і скайп-натхненні ў стылі «калі ты раней гэтым не займаўся – варта пачаць цяпер. Ня бойся, мы падтрымаем» ад Міхаіла Волчака (нашага няўрымслівага фасілітатара) рэальна надавалі хуткасці і прадуктыўнасці працэсу.

Такім чынам, савет: галоўнае ў такіх штуршках, каб кожны крок быў з пазітывам (і эматыконам ў канцы:).
Праца з валанцёрамі – гэта заўсёды працэс ўзаемадапамогі. Двухбаковы рух. Кантактуйце – і будзьце адкрытыя да ўзаемадапамогі, гэта вельмі просты рэцэпт выдатных адносін. IT-валанцёры, насуперак агульнай памылцы, зусім не маркотныя акулярыкі, якія гавораць з вамі на тайнай мове айцішнікаў. Гэта адукаваныя, працавітыя і пазітыўныя хлопцы, якія паказалі нам, што, аказваецца, калі ты не адзін – то і сайт не такі страшны. І, здаецца, што і мы, у сваю чаргу, натхнілі на здзяйсненні каманду ЛМ.
Чаму мы навучыліся ў працэсе сумеснай працы:
Мы атрымалі мора скілоў, але вось галоўныя:
- быць як мага больш дакладнымі ў просьбах, фармуляваць і выражаць іх выразна, ясна і ў кароткія тэрміны задачы. Выдзяляць галоўнае і галоўнае з галоўнага – ва ўсім гэтым нам дапамагло тэхнічнае заданне па карце Лічбавай майстэрні (+ навучыліся працаваць у Google Doc)
- паспрабавалі (зусім ледзь-ледзь, але ўсё ж) рамяство дызайнераў (малюючы макет сайта)
- навучыліся падладжвацца, дамаўляцца, «уціскаць» свой пункт гледжання
- скайп-масты сталі як родныя ў плане камунікацыі
- ўмеем працаваць у Trello
- дзякуючы навучальнаму онлайн-курсу для «чайнікаў» даведаліся, што такое дамен і хостынг і колькі гэта каштуе, плагіны, фіджэты, тэмы – і ў прынцыпе паглыбіліся ў тонкасці і тэхнічныя аспекты стварэння і кіравання сайтам.
- даведаліся, як кіраваць сайтам на платформе wordpress
(Ах да – і даведаліся, што такое скілы:))

Што, на наш погляд, атрымалася лепш за ўсё:
Злучыць намаганні IT- спецыялістаў і ініцыятывы. Такім чынам, мы атрымалі шанец не толькі распрацаваць сучасны сайт для нашай арганізацыі, але і атрымаць неабходныя навыкі для падтрымкі і кіравання сайтам самастойна.
Што можна палепшыць у рабоце:
Практычныя заняткі для мэтавай групы. “Лепш адзін раз убачыць” – і гэтак далей. Жывы прыклад ад нашага клубнага Дома: пасля візіту сацыятэхніка Міхаіла, непасрэдных зносін яго з нашымі хлопцамі – адразу 2 чалавекі загарэліся рэальным (не на словах) жаданнем нешта рабіць. Для большасці гучыць дзіўна, але ініцыятывы, чыя дзейнасць накіравана на сацыяльную рэабілітацыю людзей з асаблівасцямі здароўя, мяне зразумеюць.
Увогуле, інтэрнэт-узаемадзеянне – зручна, практычна і эфектыўна. Але жывыя зносіны і партнёрства даюць выдатны ККД для агульнага працэсу. Connecting people!
Вынікі:
Шчыра кажучы, у пачатку нашай сумеснай працы мы ўяўлялі сабой «удзельнікаў з пачатковым узроўнем ведаў ў галіне сайтабудавання», ды і гэта вельмі мякка. А сёння члены нашага клубнага Дома самі выкладваюць навіны на наш сайт. Маленькі крок, быццам бы, але вялікі крок у прынцыпе.
Праца з Лічбавай майстэрняй дапамагла не толькі запусціць наш сайт, але і абудзіла цікавасць і жаданне развівацца, эфектыўна і пісьменна прадстаўляць сябе.
Мы шмат чаму навучыліся і, спадзяемся, навучылі.
Наш сайт працуе – http://krylynadzei.by/ – і мы працягваем пракачваць свае навыкі кіравання ім, ўсё таксама з падтрымкай ЛМ.
А як інакш – бо мы адчуваем сябе часткай каманды:)

Красцьянава Дар’я,
псіхолаг
Віцебскага Клубнага Дома «Крылы надзеі»

