Вітаю ўсіх айці-валанцёраў і тых, хто яшчэ не ведае, што гэта ён. У красавіку ў нас ёсць 3 задачы на розны густ для людзей з рознымі скіламі.
Шукайце свой таск і пішыце нам на пошту falanster.by @ gmail.com
Змест
Стварыць лэндзінг для праекта Вікіфікацыі
Праект «Вікіфікацыя» скіраваны на папулярызацыю свободных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы.
Асноўная мэта – гэта ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці праз стварэнне мерапрыемстваў, напісанне Вікі-дапаможніка для пачатковых удзельнікаў і актыўнай PR-працы.
Бо калі будзе моцнай супольнасць, то будзе багатая беларуская Вікіпедыя, а разам з тым узбагаціцца культура і мова.
Што трэба зрабіць?
Патрэбны лэндзінг, на якім бы была сістэматызавана ўся інфармацыя з 2014 года. Ёсць прыкладная структура лэндзінга і psd-макет.
- Што?
- Хто?
- Навошта?
- Гісторыя
- Што зараз?
- Як далучыцца?
- Кантакты
Мэта лэндзінга зрабіць праект больш зразумелым для шырокай аўдыторыі, каб стала відавочна, па якім пунктам можна далучыцца да працы ў камандзе.
Увесь матэрыял для лэндзінга ёсць на сайце Фаланстэра.
- Інфармацыя пра Вікіфікацыю
- Усе навіны, што звязаны з Вікіфікацыяй
- Што такое Вікі-дапаможнік?
- Што такое ВікіРэкрутацыя?

Узнагарода для валанцёра
- Магчымасць паудзельнічаць у Вікі-летніку-2017.
- Знак удзячнасці ад Фаланстэра 🙂
Праект «Экаэтыка»
Цэнтр этычнага стаўлення да прыроды – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая была створана ў 2015 г. Цэнтр займаецца асветніцтвам і адукацыйнымі праектамі ў галіне экалагічнай этыкі.
Што трэба зрабіць?
Сайт праекта грунтуецца на платформе WIX. Трэба дадаць кнопкі расшарывання Укантакце, Аднакласнікі, Facebook на старонцы «Навіны», а таксама дадаць кнопкі расшарывання Укантакце, Аднакласнікі на старонцы «Блог» сайта.
Узнагарода для валанцёра
- Ліст падзякі;
- Узгадванне на сайце або ў сацыльных сетках;
- Невялікі грашовы падарунак 🙂

Сайт для «Лігі дабраахвотнай працы моладзі»
Маладзёжная грамадская арганізацыя «Ліга дабраахвотнай працы моладзі» займаецца праектамі ў галінах валанцёрства і нефармальнай адукацыі.
Гэта выдатная арганізацыя, з дапамогай якой шмат беларускіх студэнтаў змаглі павандраваць па свеце (нават аўтарка гэтага паста).

Што трэба зрабіць?
Патрэбна зрабіць новы, просты, стыльны сайт для арганізацыі. На якім павінна быць:
- Cайт-вітрына з апісаннем праграм і праектаў;
- Iнфармацыя пра арганізацыю;
- Kантакты.

Што ёсць зараз?
Ёсць слушнае ТЗ з прыкладамі таго, што падабаецца, і прадуманы дызайн, гатова ўся тэкставая частка і ілюстрацыі.
Шукаем чалавека, які можа звесці ўсё ў адно!
Узнагарода для валанцёра
- Ліст падзякі;
- Калектыўнае сэлфі 🙂
- Узгадванне на сайце або ў сацыльных сетках
- Невялікі грашовы падарунак 🙂
Па ўсім тром задачам пішы на пошту falanster.by @ gmail.com або запаўняй анкету айці-валанцёра
Будзьма з намі! Будзьма лепей за нас!


Адна думка пра “Красавік – час быць валанцёрам”