Сустрэча гік-каміт 10 лютага з тэмай git для пачынаючых. Частка 1

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез

На гэты раз сустрэча гік каміт прысвечана тэхналогіі git.

З-за таго, што тэма вялічэзная, але вельмі важная ў нашай працы, мы вырашылі зрабіць як мінімум 2 сустрэчы.

Першы мітап дасць магчымасць пачынаючым айці-спецыялістам атрымаць веды, як працуе Лічбавая майстэрня з git агулам і сэрвісам github.com у прыватнасці.

Падчас мітапа мы разгледзім:

  1. Што такое тэхналогія git
  2. Што такое bash
  3. Што такое сэрвіс github, яго асноўныя функцыі.
  4. Спіс каманд git, якія варта вывучыць
  5. Як мы працуем з github на праектах
    1. Прыклад лэндынга Градка
    2. Прыклад сайта Лічбавай майстэрні
  6. Ствараем свой рэпазіторый
    1. у гіт
    2. на гітхабе
    3. дадаем першы каміт
  7. Працуем з іншым рэпазіторыем
    1. Робім форк
    2. Дадаем змены (pull request).
  8. Разглядаем найбольш часты цяжкасці пачаткоўцаў у праектах Майстэрні.
  9. Падказкі і візуалізацыі github, якія дапамагаюць лепш разумець код.
  10. Што прачытаць паглядзець для наступнай сустрэчы.
  11. Блок “Пытанні-адказы”.

Дата мерапрыемства: 10 лютага.

Пачатак: 10:50

Працягласць: 2 гадзіны

Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой)

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Заяўляецеся ў анкете.

Таксама збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў. Адшкадуй рубель!

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *