Дайджэст навінаў Майстэрні за снежань

Апублікавана

by — Posted in мерапрыемствы, пра майстэрню, праца каманды

У канцы года звычайна падводзяць вынікі, але ў нас столькі вынікаў на снежань, што справаздачу за 2017 год зробім у студзені. А зараз пра тое, што адбылося за мінулыя тыдні ў Лічбавай майстэрні.

Модуль Данэйта або Дойка

Напачатку месяца мы завяршылі першую ітэрацыю распрацоўкі модуля прыема азвяраванняў, і ў бліжэйшы месяц модуль будзе выпрабаваны на практыцы.

Для працягу больш хуткага развіцця шэтага open source праекта мы шукаем php айціваланцёра і фронтэнд распрацоўшчыка.

19 снежня з 7 грамадзянскімі арганізацыямі мы склалі спіс пажаданняў ад ініцыятыў, якія таксама хочуць пачаць прымяненне модуля “Дойка” падчас свайго фандрайзінга.

Што мы ўжо завяшылі

У снежні нарэшце былі завершаны праекты:

Насалоджваемся скрынамі:

Што зараз адбываецца

Зараз на завяршальнай стадыі мадэрнізацыя сайта Майстэрні, а таксама яе блога, чаго мы вельмі чакаем.

Што чакаем у наступныя месяц(ы)

Напрацягу студзеня працягнем завяршэнне ўнутраных праектаў. У той жа час з’явіцца больш актыўнасцяў афлайн і анлайн.

Па-першае, мы завершым пракачку сайтаў майстэрні і пачнем «рэбут» сайта Фаланстэра. Тут валанцёры могуць атрымаць незабыўны досвед працы з цэлым букетам тэхналогій.

Па-другое, у сувязі з узросшай колькасцю кода, які ствараюць айці-валанцёры, мы думаем над аўтаматызацыяй бесперарыннага разгорвання праектаў, так званы devops. Тут мы шукаем спецыяліста з адмінскімі якасцямі.

Увага! Айціваланцёрам і грамадскім актывістам.

Па-трэцяе, і самае чаканае, мы запланавалі шэраг мерапрыемстваў для пачынаючых па карыстанню git, ssh, trello, кліент-сэрвернай архітэктуры. А таксама праектнаму мэнэджмэнту, бізнэс-аналізу з выкарыстаннем анлайн-сродкаў.

Сачы за паблікамі!

[рэ]Буткэмп – 3

Напаследак аб’яўляем, што пачалася падрыхтоўка да Буткэмпа 3 – яго дата 24 лютага. Мэта буткэмпаў Майстэрні – стварыць магчымасць пазнаёміцца айціваланцёрам ў рэале, і перадаць найбольш істотныя веды працы ў супольнасці. Праграма фарміруецца да канца студзеня, прапановы і пажаданні можна дасылаць ужо зараз.

І зусім апошняе

Гік-лаўка – гэта месца, дзе в можаце набыць розныя гікаўскаўскія сувеніры: цішоткі, значкі, плакаты, паштоўкі і іншае.. Даход ад лаўкі накіроўваецца ў тым ілку на дзейнасць Майстэрні.

На сёння ўсё. Гэты дайджэст падрыхтаваў Міхаіл.

(Плённых || святочных) выходных,
Каманда Лічбавай майстэрні

PS

Фота падрыхтавала entrapia

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *