Мне падаецца, што асабістая ды асаблівая назва кожнай рэчы заўсёды мае сваю прадгісторыю ці прычыну па якой яна мае такую назву.
Напрыклад, нашы ноўты, якія мы дазваляем выкарыстоўваць на базе, названы ў гонар персанажаў з франшызы “Зоркавыя Войны” па прычыне “таму што мы можам”. Заўсёды любіў гэты аргумент! У адрозненні ад кампутараў, сервер мае канкрэтную гісторыю сваёй назвы, аб якой зараз і будзе тэкст ніжэй.
Дык вось. На вуліцы быў цёплы ліпень (а мабыць і не ліпень), мы сядзелі на нашай прахалоднай базе ды ўсталёўвалі новую аперацыйную сістэму на сервер. Чаму мы ставілі менавіта лінукс, вы лёгка можаце даведацца ў адным з артыкулаў. Калі б мы не падтрымлівалі вольны софт і аперацыйныя сістэмы, мы ніколі б не думалі аб назве сервера. Але мы абралі лінух, таму і назву трэба было прыдумваць на старце!
Спачатку, мы думалі што можна прыдумаць звычайную камбінацыю з некалькіх лічбаў і літар. Нажаль, мы вырашылі, што і такая простая назва павінна нешта азначаць. Таму мы кінулі лічбава-літарныя думкі і перайшлі да наступнай ідэі – адсылкі! Было вырашана, што адсылка будзе на нешта блізкае і роднае. Былі наступныя прапановы “Hal-9000” (Касмічная Адысея: 2001), “Антон” (Крэмніевая Даліна), “zero-cool” (Хакеры). Але мы вырашылі, што трэба падыходзіць да агульна прынятых норм, то бок назваць сервер імем сваёй арганізацыі!
А назва нашай суполкі – Фаланстэр! Час ад часу людзі перапытваюць: “Шо-шо? Фрылансер? Фандрайзер? Фалафель? Скажыце яшчэ раз!” У першы і апошні раз мы парадаваліся таму, што людзі не разумеюць з першага раза нашу назву. З гэтай нагоды, мы далі першую назву серверу – “Фалафель”. Але ж назва “Фрылансер” магла быць адсылкай да адной гульні.
Вось так мы перайшлі ад лічбаў з літарамі і папулярнай культуры да ежы. І з гэтай назвай і застаўся бы наш сервер, але на нашам шляху паўсталі тэхнічныя праблемы. Зараз цяжка ўзгадаць, але падаецца, што яны былі звязаныя з падгрузкай нейкага сафта ды размеркаваннем памяці. Карацей, мы некалькі разоў пачыналі з нуля ўсталёку і наладку сістэмы. Гэта быў не лёгкая праца мазгамі, таму мы пайшлі есці ў сталоўку.
Калі мы вярнуліся, было вырашана, што справа ідзе неяк незразумела і таму трэба нешта змяніць на нашым “караблі”. Таму мы зноў паглядзелі на назву і вырашылі: “Трэба змяняць!” Усе мы ведаем, што сказаў Бэндэр у серыяле Футурама: “Забіць усіх людзей!” Тое ж самае думалі і рабілі тэрмінатары ў фільме Джэймса Кэмерана 1984 года выпуску. Таму мы адышлі ад веганска-арабскай стравы “Фалафель” і перайшлі да больш машыннай – “Дранік”. Дранікі могуць быць проста з бульбы ці могуць быць і з мясам. Дранікі разнастайны і не падобны адзін да аднаго. Дранік нельга сапсаваць, яго можна толькі спаліць… як і сервер!
Так. Падаецца, менавіта таму ў нас не сервер “CS-30” ці “Фалафель”, а “Дранік” сервер. Таму што гэта машынна, гэта разнастайна, гэта цікава і самае галоўнае – гэта смачна!


Даеш машыннасць і разнастайнасць! І дранікі! :))
Чаму – лінукс? – лінкуй да таго артыкула!.. Чалавек-каска!