Дайджэст навінаў за лістапад. Перапрацоўка сайта ЛМ і блогатворчасць

Апублікавана

by — Posted in пра майстэрню

Падрыхтавалі для вас хуткі агляд найбольш важных падзей Лічбавай Майстэрні за лістапад. Тут  інтэрвью і  новыя артыкулы, а таксама заклікі валанцёрам, пару словаў для ініцыятыў – і пра нашу лаўку, разумова, не забываем.

Паглядзім, чым жыла Майстэрня ў апошні месяц восені.

Блогажыцце

Што было

Некалькі новых артыкулаў убачылі свет – і кожны з іх па-асабістаму цікавы. Адзін з іх  – гэта інтэрвью з бізнэс-аналітыкам Святланай, што пракачвала свае веды ў Лічбавай Майстэрне ў праекце па стварэнню сайта Лігі добраахвотнай працы моладзі.

Чаму цікава

Ёсць магчымасць дакладна даведацца, што уяўляе сабой прафесія бізнэс-аналітыка, паразважаць наконт спецыфікі  працы такога спецыяліста з некамерцыйнымі арганізацыямі.

Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.
Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.

Што было

Другі артыкул прысвечаны праблемам безпамылковых тэкстаў на беларускай мове. Дакладна – якім чынам гэтых памылак пазбегчы і якія прылады ў гэтым могуць дапамагчы. Атрымаўся добры такі спіс, ёсць з чаго павыбіраць

Чаму цікава

Бо мы самі троху іх патэсцілі – матэрыялы правераныя:)

Што там з лаўкай?

Гік-лаўка паціху абрастае заказамі, і мы завялі для яе шмат сацсетак. Праглядваць новыя паступленні можна цяпер у  ФБ і  ВК, ёсць нават інстаграм. Калі ведаеце людзей, якія таксама цікавяцца гікаўскімі рэчамі ручной працы, то кідайце ім  падпіску – яна дае зніжку на тавары. А калі забыліся, нашто нам лаўка і які прынцып мы закладалі ў яе – чытайце артыкул пра свабодны кошт.

Налепкі ЛМ – цяпер і на сценах

Заклікі

Што тычыцца валанцёраў – маем сказаць, што поўным ходам праца зараз ідзе над рэканструкцыей сайта Лічбавай Майстэрні. Людзей шмат, натуральны двіж ідзе. Жадаеце таксама паспрабаваць сябе ў каманднай працы над цікавым кейсам перапрацоўкі наша сайта онлайн-маркета валанцёрскага абмену ў прагресівную платформу? Пішыце на falanster.by@gmail.com  ці завітвайце на штопанядзелкавыя сустрэчы у 19.00 на базу Фаланстэра.

Абмяркоўваем, каб сайт быў “для людзей”
Завітвайце на сустрэчу!

Таксама мы ў пошуку новых кадраў, якія б дапамаглі нам весці праекты ЛМ. Добры праектны мэнеджэр – гэта аўтаматам эффектыўна зробленая частка вялікай працы, а нам патребен менавіта такі – добры і працавіты. Вось тут можна троху падрабязнее палістаць пра абавязкі ПМ. Калі зацікавіла – пішыце нам на пошту.

Патрэбны ў ЛМ і  UX дызайнеры –  калі добрыя камунікатыўныя скілы ў вас аб’ядноўваюцца з цеплынеё да лічбавых іннавацый, то мы з задавальненнем прапануем вам праект, што патэнцыйна будзе для вас прывабным.

Ініцыятывам можам сказаць, што усё памятаем – вашы заяўкі заўсёды ў нашых галовах. Калі нешта тэрміновае і прыжымае дедлайн – таксама пішыце.

З павагай, каманда Лічбавай Майстэрні

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *