Прывітанне,
Блог нас бае больш магчымасцяў больш дэтальней апісваць дзейнасць Майстэрні. Пакуль рыхтуецца справаздача па Буткэмпу, мы распавядзем, што ж абдывалася ў нашай камандзе і ў дачыненнях да задач грамадскіх арганізацый.
У камандзе
Апошнія два тыдні мы трохі больш ўвагі звярталі і на сваю інфраструктуру для таго, каб наша дзейнасць стала больш зразумелай, і грамадскім ініцыятывам, і айці-валанцёрам. І на лэндзінг дадалі дзве новыя старонкі.

Сустракайце: старонку для валанцёраў і для грамадскіх ініцыятыў. Гэтыя старонкі ў бэта-версіі, таму будзем ўдзячны, калі вы заўважыце багі і раскажаце нам пра іх. А пасля ў залежнасці ад каментароў, мы працягнем развіццё інфраструктуры, для большай зручнасці ўзаемадзеяння, і айці-валанцёраў, і грамадскіх актывістаў, і нашай пакуль невялічкай каманды.
Грамадскія арганізацыі
З апошні месяц мы перамалолі больш за 10 ТЗ. Выклікае радасць, што некаторыя з іх рузаюцца да сазравання, гэта значыць, што на плечы валанцёраў зваліцца шэраг задач. Задачы тычацца сайтаў, якія з большага не складаныя таму, мы спадзяемся, што справімся, але калі вы вырашыце стаць айці-валанцёрам, мы зможам больш хутка і эфектыўна дапамагчы таму, хто паляпшае жыццё вакол нас.
Зараз мы працуем над:
- Стварэннем графічнай прадукцыі для школьнай экалагічнай ініцыятыва з Жодзіна (буклеты і біркі)
- Заканчваем фармуляваць тэхнічнае заданне Клубнага дома з Віцебска. Увага гэта задача для фрондэнд распрацоўшчыка!
- І актыўна вядзем працу над распрацоўкай ТЗ новай старонкі філіяла Creative Commons.
Да наступнага паста, а пакуль, мы працягваем кансультацыі і дапамогу ў вырашэнні задач грамадскіх арганізацый.

