Распачынаем серыю мітапаў каманды Лічбавай Майстэрні прысвечаных працы з Laravel.
Першая сустрэча адбудзецца 9 сакавіка.
мітап 1.
Для каго?
На сустрэчу запрашаюцца распрацоўшчыкі, якія ведаюць php і жадаюць засвоіць новыя для сябе фрэймворкі.
План сустрэчы:
- Разгледзім, што такое роўты і для чаго яны патрэбны;
- Што такое мадэль і для чаго ўжываецца ў фрэймворку;
- Што такое Middleware і іх ужыванне;
- Рэалізацыя CRUD функцыянальнасці на прыкладзе старонкі кампаній. (Стварэнне, выдаленне, аднаўленне).

Увага: каманда Лічбавай Майстэрні шукае стажора backend-распрацоўшчыка. Удзел у мітапе – добрая магчымасць патрапіць у каманду!
Дата: 9 сакавіка
Пачатак: 11:00
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара

Арганізатар – Лічбавая майстэрня.
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.
Спасылка да фота: https://www.valuecoders.com/blog/technology-and-apps/laravel-best-php-framework-2017/

