Магчыма, некаторыя з чытачоў не ведаюць, але ў бліжэйшую будучыню плануецца рэалізацыя праекту Clubmate, мэта якога – выкарыстанне RFID-замка, для таго каб, з аднаго боку, даць магчымасць удзельнікам грамадскіх ініцыятыў магчымасць доступу да памяшкання ў любы час, з другога – за дапамогай таго жа RFID-замка адсочваць кожнага, хто быў у памяшканні. Што такое RFID-сістэма ў агульным плане – аб гэтым пойдзе гаворка ніжэй.
Змест
Што такое радыёчастотная ідэнтыфікацыя – RFID?
Гэта сістэма аўтаматычнай ідэнтыфікацыі аб’ектаў, якая ажыццяўляецца пры дапамозе радыёсігналаў. Пра гэтым, адбываецца запіс, счытванне дадзеных са спецыяльных транспондэраў – RFID-метак. RFID бываюць розныя як па тыпу выкарыстання памяці – аднаразовыя і шматразовыя, маюць розны дыяпазон дзеяння – ад чыпіравання жывёлаў і людзей да выкарыстання ў вытворчай лагістыцы, па выкарыстанню энергіі -маюць убудаваную батарэю (актыўныя) ці выкарыстоўваюць энергію счытвальніка (пасіўныя).
Найбольш яскравыя прыклады RFIDаў – праязны ў грамадскім транспарце, які трэба прыкласці да электроннага валідатара, які фіксуе аплату праезда, альбо выкарыстанне бескантактных банкаўскіх картак.

Прынцып функцыянавання
Кожная сістэма радыёчастотнай ідэнтыфікацыі мае дзве складаючыя – RFID-меткі з мікрачыпам і антэнай, якія, адпаведна, захоўваюць і перадаюць (атрымліваюць) інфармацыю; другі складнік – счытвальнік, прыбор, які якія чытаюць інфармацыю з метак і запісваюць у іх дадзеныя. Абагульняе іх уліковая сістэма – праграмнае забеспячэнне, якое запісвае і аналізуе атрыманую з метак інфармацыю і звязвае ўсе элементы ў адзіную сістэму.
На аб’ект кантралявання перад пачаткам наносіцца метка, пасля чаго аб’ект павінен прайсці першасную рэгістрацыю ў сістэме з дапамогай счытвальніка. Кантроль за ідэнтыфікаваным аб’ектам ажыццяўляецца ў счытванні інфармацыі з меткі ў межах усталявання счытвальніка, для чаго метцы дастаткова трапіць у электрамагнітнае поле, ствараемай антэнай, падключанай да счытвальніка.


Спасылка на фота: http://www.tehauto.su/page_id=1474
RFID-замкі.
У цяперашні час розныя офісныя памяшканні, склады, дзяржаўныя ўстановы выкарыстоўваюць замкі RFID. Прынцып дзеяння гэтых замкоў практычна такі ж самы, як і ў кожнай з разнавіднасцяў прымянення RFID: сістэма складаецца з кантролера, які кіруе прыладай; счытвальніка, усталяванага непасрэдна на замку дзверы; карткі з прапускной меткай.

Да перавагаў такіх спецыялізваных замккоў можна аднесці: мабільнасць – магчымасць для вялізнай колькасці людзей карыстацца ў любы час памяшканнем, пры простым націсканні карткай; па-другое, гэта таксама бяспекавы бок – прымяненне такіх замкоў дазваляе сачыць за наведваннем тых ці іншых карыстальнікаў у памяшканне, значна змяншае рызык узлому. Акрамя таго, збоі механізму ў меншай ступені маштабныя, і выпраўляюцца за больш хуткі час, менш затратны па вартасці.
Вынік
RFID-сістэма мае свае станоўчыя стораны: высокі ўзровень бяспекі, падвышаная трываласць і супраціўляльнасць знешнім фактарам, большая адлегласць чытання. Аднак гэтая тэхналогія мае свае недахопы: у асноўным яе часта крытыкуюць за парушэнне прыватнай інфармацыі, працаздольнасць, складанасць самастойнага вырабу. Тым не менш, для грамадскіх арганізацый, асабліва калі мова ідзе пра RFID-замкі, гэты спосаб можа быць дастаткова карысным для выкарыстання, асабліва калі працуеш з вялізнай колькасцю людзей.

