Асобнай тэмай хацелася б разглянуць хакатоны, якія адбываюцца ў Беларусі, паколькі праекты, распрацаваныя на гэтых форумах, часта прывяртаюць да сябе ўвагу тых, хто мае патрэбу ў выкарыстанні стартапаў, вырашэнне розных праблемаў.
Хакатоны ў Беларусі
Перыядычна такога роду форумы праводзяцца і ў нашай краіне, прыкладам чаго з’яўляюцца як і тыя, якія ўжо адбыліся, напрыклад, Social Weekend, які быў праведзены на базе пляцоўкі IMAGURU, якая, дарэчы, часта з’яляецца базай для ажыццяўлення форумаў накшталт хакатонаў. Асноўныя праекты дадзенага мерапрыемства, якое аб’яднала прадстаўнікоў розных кірункаў грамадскай дзейнасці: стварэнне праграмаў ці дадаткаў для вырашэння сацыльных праблем, грамадскіх патрэб.

Далей, хацелася б прывесці прыклады хакатонаў, якія будуць адбывацца ў бліжэйшую будучыню. Напрыклад, Smart Cities, які пройдзе на базе зноў ж такі Imaguru Startup Hub у Менску. У форуме будуць удзельнічаць праграмісты, маркетолагі, эколагі, дызайнеры, для вырашэння такіх праблем, як: клімат у гарадах; забруджванне навакольнага асяроддзя; альтэрнатыўныя крыніцы энергіі і гэтак далей.

Яшчэ адна падзея – Imaguru Fintech Hackathon, які праводзіцца ўжо 5 год запар. Удзел у ім прымаюць: распрацоўшчыкі, дызайнеры, маркетынгавыя менеджэры, бізнес-аналітыкі, прадпрымальнікі, спецыялісты і эксперты у банкаўскай і фінансавай сферах. Увогуле, Fintech (Фінтэх, Фінансавыя тэхналогіі) – галіна, якая складаецца з кампаній, якія выкарыстоўваюць тэхналогіі і інавацыі (стартапы), каб канкурыраваць з традыцыйнымі фінансавымі арганізацыямі ў асобе банкаў і пасрэднікаў на рынку фінансавых паслуг. З другога боку, гэтыя ж самыя банкі могуць выкарыстоўваюць гэтыя самыя стартапы, каб палепшыць дзейнасць сваіх банкаў. Хакатон адбыўся 23 верасня.

Са слоў арганізатараў: Удзел у хакатоне прымаюць ментары і праграмісты, дызайнеры з розных краін, у прыватнасці, з Украіны, Літвы. Распрацоўшчыкі прыязджаюць на хакатон з ужо гатовымі эскізамі, далей на працягу 48 гадзін яны дарабляюць гэтыя праекты, ментары ў выпадку чаго ім можуць нешта параіць, дапамагчы чымсьці, ацэньваць іх гатоўнасць да прэзентацыі ў фінале.
Па рэзультатах праведзенага хакатону былі абраныя наступныя пераможцы:
Першае месца атрымала каманда Hot Spot з праектам Cash Move, які дазваляе збіраць і аналізаваць інфармацыю аб выдатках на аснове сістэмы распазнання тэксту па чэках.
Другое месца – праект dcbase, які стварае базу лічбавых дакументаў, даведак аб аплаце, кашалькоў, і гэтак далей, для тога каб паскорыць і аптымізаваць працу тых ці іншых устаноў пры ўзаемадзеянні з насельніцтвам.
Трэцяе месца занялі каманды Fond (стварэнне аптымізаваных і адкрытых смарт-кантрактаў паміж інвестарамі і трэйдарамі), Finagram (фінансавы дапаможнік для IT-прадпрымальніка ў плане рэгістрацыі дзейнасці і выбары сістэмы падаткаабкладання), а таксама Jurvil (платформа для выканання аплаты разавай працы).
Лепшая каманда ў галіне павышэння фінансавай граматнасці – Sand FoxZ, якая прапаноўвае адукацыйную праграму для вывучэння дзецьмі банкаўскіх прадуктаў.
Як бачна, хакатоны ў Беларусі – даволі частая з’ява, яны праводзяцца амаль не кожны месяц, удзельнікі намагаюцца распрацаваць тыя ідэі, якія дапамогуць вырашаць праблемы, якія існуюць у грамадзянскім сектары.
Удзел каманды Лічбавай майстэрні ў хакатоне
Сфера дзейнасці Лічбавай майстэрні прадугледжвае правядзенне рознага роду хакатонаў, дзе можна залучаць праграмістаў, IT-валанцёраў, дызайнераў, дзе можна вырашаць такія задачы, як: стварэнне сайту, яго дызайну, напісанне мабільнага прыкладання.
Акрамя таго, удзельнікі Лічбавай майстэрні – каманда, якая можа запрапанаваць сябе ў якасці ўдзельнікаў хакатонаў, маючы вопыт стварэння розных модуляў, прыкладанняў, картаў . Што ўвогуле і адбываецца – нядаўна каманда Фаланстэра стала пераможцам хакатону EaP Civil Society Hackathon 2018 з праектам Doika.

Чым хакатон карысны для грамадскіх арганізацый?
Па-першае, гэта магчымасць аб’яднаць людзей розных спецыялізацый, пачынаючы з праграмістаў, IT-валанцёраў, заканчваюцы спецыялістамі з сацыяльнай сферы, для вырашэння тых ці іншых праблем, генерацыі новых ідэяў. Гэта магчамасць даведацца нешта, перадаць уласны вопыт, і, у сваю чаргу, набыць новы для сябе. Па-другое, гэта хуткае і эфектыўнае вырашэнне праблемаў, калі ўлічваць тэрміны, ў якія праводзяцца такія форумы, як хакатон. Трэцяе – гэта ўвогуле развіццё грамадзянскіх супольнасцей, пачынаючы з агульных камунікацыйных маментаў, міжнароднага супрацоўніцтва, і да тых ідэяў, якія могуць быць карыснымі для разіцця сацыяльна-эканамічнай сферы нашай краіны.
Таксама ад сябе магу дадаць адметную рысу хакатона – свабодная атмасфера дзейнасці. Гэта азначае, у першую чаргу, большую накіраванасць на рэзультат чым на працэс. Форма, у якой ты працуеш, альбо прэзентуеш свой праект, таксама ня мае значэнне – галоўнае, ці зможа яна данесці да людзей неабходную інфармацыю. Ну і ўвогуле, ты проста атрымоўваеш задавальненне ад таго, калі рэчы, праекты, якія табе падабаюцца, не стаяць на месцы ў плане іх развіцця.

