Хакатон і яго карысць для грамадскіх арганізацый

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, мерапрыемствы

На дадзены момант часта ўзнікаючае пытанне – як стварыць якасны лічбавы прадукт ці праграму, пры чым у даволі сціслыя тэрміны. Як сабраць людзей, якія з’яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, ці проста энтузіястамі, якія зацікаўленыя ў генерацыі сутнасна новага; людзей, якія маюць розныя пункты гледжання да стварэння праграмнага забезпячэння, падыходы да працы, стратэгіі рэалізацыі ідэяў. Усё гэта мы будзем намагацца адлюстраваць у такім паняцці як хакатон.

Хакатон – што гэта?

Гэта пэўная падзея-форум, у якім праграмісты, вэб-дызайнеры, увогуле распрацоўнікі праграмнага забеспячэння, разам працуюць над вырашэннем той ці іншай праблемы, вынікам чаго, па задумцы арганізатараў, з’яўляецца стварэнне паўнавартаснага праграмнага забеспячэння. Яшчэ адна характэрыстыка хакатону – сфакусаванасць на пэўнай вобласці, напрыклад, мове праграмавання, аперацыйнай сістэме, праграмным інтэрфейсе, мабільных дадатках, і гэтак далей.

Спасылка на фота: https://blog.nationwide.com/news/2018-hackathon/

Калі нейкім чынам структурызаваць хакатон, то гэта выглядае наступным чынам: усё звычайна пачынаецца з адной або некалькіх прэзентацый пра падзею, а таксама аб пэўным прадмеце данай падзеі. Затым удзельнікі прапануюць ідэі і фармуюць каманды, заснаваныя на індывідуальных інтарэсах і навыках. Пасля гэтага пачынаецца асноўная праца хакатона, якая можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. У канцы хакатонаў звычайна праводзіцца серыя дэманстрацый, у якіх кожная група прадстаўляе свае вынікі.

З мэтай завяршыць пачатую вытворчасць, людзі часта публікуюць дэманстрацыйныя відэа, вынікі са скрыншотамі і дэталямі, абменьваюцца спасылкамі і прагрэсам у сацыяльных сетках, прапануюць месца для адкрытага зыходнага кода. Такім чынам, даецца магчымасць людзям дзяліцца, вучыцца і, магчыма, будаваць нейкія канцэпты з створаных ідэй і пачатковай працы. У некаторых хакатонах прысутнічае прызавы фонд за найлепшае вырашэнне, што спараджае суперніцтва паміж камандамі хакатону.

Якія хакатоны бываюць?

Для распрацоўкі мабільных дадаткаў. Асноўная сфера дзейнасці такога тыпу хакатонаў – стварэнне або паляпшэнне функцыянавання мабільных дадаткаў, настольных аперацыйных сістэмаў, вэб-распрацовак. Напрыклад, адзін з найбуйнейшых хакатонаў гэтага кірунку – Music Hack Day, які праводзіцца штогод пачынаючы з 2009, які накіраваны на праграмы і апаратнае забеспячэнне для музыкі.

Спасылка на фота: http://drexel.edu/president/messages/reports/2013/

Распрацоўка мовы праграмавання, API. Прыкладам такога хакатону з’яўляецца арганізаваны распрацоўнікамі Perl,  мэта якога – паляпшэнне мовы праграмавання. Калі казаць пра распрацоўку інтэрфейса (API) – мова ідзе пра Open Hack Day які праводзіцца Yahoo! пачынаючы з 2006 году.

Некаторыя хакатоны праводзяцца кіраўніцтвам краіны з мэтай палепшыць функцыянаванне ўрада , зрабіць яго больш адкрытым, даступным для насельніцтва, альбо стварыць магчымасці для рэалізацыі тых ці іншых сацыяльных праграм. Як, напрыклад, арганізаваны ўрадам Велікабрытаніі DementiaHack, першы ў свеце хакатон, прысвечаны паляпшэнню жыцця людзей, якія жывуць з дэменцыяй, і іх апекунам.

Для дэмаграфічнай групы. Такія  прызначаныя толькі для праграмістаў у пэўнай дэмаграфічнай групе, такіх як падлеткі, студэнты каледжаў, ці для жанчын. PennApps на базе Пенсільванскага ўніверсітэта – адзін з такіх.

Спасылка на фота: http://pennapps.com/

Падключэнне мясцовых тэхнічных супольнасцяў. Такія хакатоны ствараюцца для таго, каб звязаць мясцовыя тэхнічныя супольнасці ў некалькіх гарадах , як прыклад, уздоўж маршрутаў аўтобусаў. Гэта адбываецца цяпер у Паўночнай Амерыцы, Еўропе, Афрыцы і Аўстраліі. Дарэчы, нядаўна прайшоў падобны хакатон і ў Беларусі сумесна з Латвіяй.

Спрынты кодаў. У некаторых хакатонах усе работы выконваюцца ў адным дадатку, напрыклад: аперацыйная сістэма, мова праграмавання або сістэма кіравання кантэнтам. Такія падзеі часта называюцца «кодавы спрынт» і асабліва папулярныя для праектаў з адкрытым зыходным кодам, дзе такія падзеі часам з’яўляюцца адзінай магчымасцю для распрацоўшчыкаў сустрэцца тварам да твару.

Такім чынам, хакатон – гэта маштабная і карысная з’ява для тых, хто хоча даць развіццё сваім ідэям ці праектам. Далей, хацелася б разглядзець, як адбываюцца хакатоны ў нашай краіне.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *