Матэрыял блога падрыхтаваны пры дапамозе юрысткі, дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Вольгі Смалянкі і прадстаўнікоў плацёжнага сэрвіса bePaid.
Каманда “Лічбавай майстэрні” працягвае пілоціць модуль данейта “Дойка” – праграмнага опенсорснага рашэнне для прыёма грашовых ахвяраванняў на рахункі грамадскіх арганізацый праз банкаўскія карткі, альбо, кажучы іншымі словамі – метадам эквайрынгу.
Болей за тое – праект перамог у хакатоне EaP Civil Society Hackathon 2018 сярод праектаў Грамадзянскай супольнасці. У хуткім часе каманда атрымае грашовы прыз і, такім чынам, у “Дойкі” з’явяіцца яшчэ больш карысных магчымасцяў.
У мінулым матэрыяле блога я разглядала тэхнічную частку выкарыстання модуля – што з сябе ўяўляе праграма, у чым яе карысць для грамадскіх арганізацый, дзе шукаць модуль на опенсорсе, як усталяваць і як карыстацца.
Але ў прадстаўнікоў арганізацый узнікае і шмат юрыдычных пытанняў датычна выкарыстання модуля: які юрыдычны статус павінны быць у арганізацыі, якія патрабаванні да сайта, рахунка і інш.
Таму ў сённяшнім артыкуле – інфармацыя, заснаваная на каментарах юрыста, працоўных падатковай інспекцыі, а таксама прадстаўнікоў bePaid – кампаніі, якая займаецца абслугоўваннем інтэрнэт сістэм і платформ для прыёма і апрацоўкі анлайн-плацяжоў.
Пачну з неабходных юрыдычных ўмоваў. Каментар юрысткі Вольгі Смалянкі.
Статус арганізацыі: афіцыйны і некамерцыйны
Арганізацыя павінна мець афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю і некамерцыйны статус (арт. 553 Грамадзянскага кодэкса РБ: ахвяраванні могуць прымаць толькі некамерцыйныя арганізацыі ).
Дабраахвотныя ахвяраванні – дазволеная заканадаўствам крыніца атрымання сродкаў грамадскімі арганізацыямі, фондамі і іншымі некамерцыйнымі ўстановамі (Закон РБ аб грамадскіх аб’яднаннях), таму без рэгістрацыйнага пасведчання, статута і пячаткі не абыйсціся.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае справаздачы ад грамадскіх арганізацый у падатковую інспекцыю за грошы, атрыманыя ў якасці ахвяраванняў ад фізічных асобаў – рэзідэнтаў РБ.
Статутны момант: збор сродкаў ад фізічных асобаў можа ажыцяўляцца на любую мэту, якая не супярэчыць статутнай мэце некамерцыйнай арганізацыі.

Статус сайта: беларуская даменная зона і рэгістрацыя ў БЕЛДІЭ
Сайт грамадскай арганізацыі павінны быць абавязкова зарэгістраваны на юрыдычную асобу – арганізацыю ў БЕЛДІЭ – дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Галоўная ўмова рэгістрацыі: размяшчэнне сайта на хостынгу на тэрыторыі Беларусі.
Калі арганізацыя і яе сайт маюць патрэбныя статусы – можна пераходзіць да аперацый з банкаўскім рахункам.
Аперацыі з рахункам:
Для таго, каб ахвярадаўцы з дапамогай модуля маглі пералічваць грошы на рахунак грамадскіх арганізацый метадам эквайрынгу, банкаўскі рахунак неабходна зарэгістраваць у сістэме “РАЗЛІК” – аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы.
У падключэнні да сістэмы “РАЗЛІК” – заключэнні дамовы інтэрнэт-эквайрынгу – дапамагаюць кампаніі-агрэгатары (плацёжныя аператары), якія выступаюць пасярэднікам паміж юрыдычнай асобай і банкам і робяць магчымым прыём плацяжоў з картак на сайце.
На дадзены момант модуль “Дойка” падтрымлівае агрэгатара bePaid. У будучым плануецца пашырэнне лінейкі агрэгатараў.
Грашовы момант:
– 0,7% ад сумы прынятага плацяжа (ПДВ – падатак на дадатковую вартасць – ужо ўключаны) атрымлівае агрэгатар (у дадзеным выпадку – bePaid)
– штомесячны памер узнагароджання bePaid не можа быць меньш, чым 0,5 базавай велічыні
– 2,3 % складае камісія банка-эквайера (банка, якому належыць тэрмінал ці банкамат, у якім абслугоўваецца карта)
Далучэнне рахунка да сістэмы “Разлік” прадугледжвае наступныя моманты:
– 3% ад сумы кожнай транзакцыі здымае банк-эмітэнт (банк, які абслугоўвае рахунак)
– у межах заяўкі ў банк арганізацыя абавязана ўказаць мінімальную і максімальную сумы, у межах якіх лімітаў яна хоча працаваць
Прыклад табліцы лімітаў з заяўкі:
| Ліміты на аплату тавараў (працы, паслугаў) у кожнай Інтэрнэт-краме (будзе ўсталяваны і будзе кантраляваць ЗАА «МТБанк» (далей – Банк)* | |
|---|---|
| Максімальная сума адной аперацыі | 300 BYN |
| Мінімальная сума адной аперацыі | 0,40 BYN |
| Максімальны абарот у суткі | 2 000 BYN |
| Максімальны абарот у месяц | 10 000 BYN |
| Максімальная колькасць аперацый у суткі | 20 |
| Максімальная колькасць аперацый па адной картачцы ў суткі | 3 |
| Максімальны абарот па адной картцы ў суткі | 300 BYN |
Як толькі рахунак арганізацыі далучаны да сістэмы “РАЗЛІК”- усё, можна карыстацца модулем данейта.
Дадатковыя ўдакладненні:
– усе грошы, якія пералічваюцца грамадзянамі-нерызедентамі РБ, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2015 № 5 “Аб атрыманні і выкарыстанні іншаземнай дармовай дапамогі”). Калі арганізацыя не хоча абцяжарваць сябе такога кшталту абавязкамі – можна адразу паставіць блакіроўку на атрыманне грошаў з картаў, якія выдадзеныя банкамі-нерызедзентамі РБ;
– у кожнай арганізацыі, падключанай да інтэрнэт-эквайрынгу, ёсць магчымасць павярнуць сродкі ахвярадаўцу – усю суму альбо часткова. Арганізацыя сама прымае рашэнні па рэалізацыі гэтай опцыі. Зварот грошай адбываецца на картку, з якой быў здзейснены плацёж;
Па больш падрабязную кансультацыю па далучэнні рахунка арганізацыі заўсёды можна звярнуцца да агрэгатара Bepaid.
Па тэхнічных пытаннях, датычных усталёўкі модуля – у “Лічбавую майстэрню” , альбо непасрэдна ў “Фаланстэр”.
Больш падрабязна пра модуль данейта “Дойка” можна пачытаць таксама тут і тут.
на заглаўным фотаздымку: твор М. Шагала “Карова з парасонам”, 1946 г.


Сашка, удакладни, кали ласка, што значыць “штомесячны памер узнагароджання bePaid не можа быць меньш, чым 0,5 базавай велічыні”? Што за узнагарода для bePaid?
bePaid – кампаніія-агрэгатар (плацёжны аператар), якая выступае пасярэднікам паміж юрыдычнай асобай і банкам, таму яна таксама мае сваю долю з грашовых налічэнняў – 0,7% ад сумы прынятага плацяжа (ПДВ – падатак на дадатковую вартасць – ужо ўключаны). але агулам за месяц вось гэтая сума, якая набяжыць – 0,7% +0,7% +…. не павінна быць меньш за 0,5 базавай велічыні. то бок кожны месяц трэба плаціць bePaid невялічкую сумму.
Окей. А калі, раптам сума менш за 0.5. Тады як?
атрымліваецца, прыйдзецца даплаціць. яусё ж такі bePaid аказвае паслугі, і за іх таксама трэба плаціць.
атрымліваецца, трэба будзе даплачваць. бо bePaid – пасярэднік, і таксама мае сваю долю.