Мы працягваем разгляд асаблівасцей інтэрнэт-прасторы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У першай частцы было праведзена апісанне магчымасцяў камп’ютарнай сістэма. Далей мы будзем разглядаць функцыі інтэрнэту ў гэтай сферы.
Пошук сайтаў
Калі казаць пра розныя пошукавыя сістэмы, то, напрыклад, Google размяшчае ў пошукавай зоне галасавы ўвод, а таксама транслітарацыю, пры чым, пакуль што беларуская версія Google (на беларускай мове) мае толькі апошняе. Тая ж самая сітуацыя складаецца і з браўзерам Яндэкс.
Што датычацца астатніх пошукавых сістэм, то, у адрозненні ад Google ці Яндэкс, яны не маюць пэўных выяўленых палегчаных магчымасцяў для пошуку інфармацыі.
Браўзер Google Chrome, акрамя павелічэння маштабу змесціва старонак браўзера таксама мае ў налаштаваннях катэгорыю “Спецыяльныя магчымасці”, дзе прапануюць тыя ці іншыя пашырэнні, якія дазваляюць, у асноўным, палепшыць успрыманне колеру, а таксама навігацыю па старонках.
Калі казаць пра іншыя браўзеры – Mozilla Firefox ці Opera, акрамя павелічэння маштабу старонак ніякіх асаблівых спецыяльных функцый заўважана не было.
Магчымасці асобных беларускіх сайтаў
Асобнай тэмай патрэбна разгледзець тое, наколькі прыстасаваныя беларускія сайты рознага фармату да таго, як будзе праглядвацца іх сайт людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Пачнём з дзяржаўных сайтаў.
Для прыкладу мы ўзялі афіцыйныя сайты Генеральнай пракуратуры і Міністэрства абароны РБ. Сайты маюць версіі для тых, хто дрэнна бачыць, пры чым яны маюць аднолькавае афармленне, там можна павялічыць шрыфт, змяніць яго стыль, колер сайта.
Адаптаваныя версіі старонак разгледжаных дзяржаўных сайтаў адпаведным чынам адлюстраваныя ніжэй. Пры гэтым, не ўсе дзяржаўныя сайты маюць такія версіі, як прыклад, сайт МУС.
Камерцыйныя парталы, часцяком, на жаль, ня маюць розных пашырэнняў (магчымасцяў) для людзей якія маюць тыя ці іншыя абмежаванні.
Тое ж самае датычацца і сайтаў у залежнасці ад іх месцазнаходжання – мінскія ці нямінскія, напрыклад, полацкія. Пры гэтым, нязручнасці цераз успрыманне шрыфту могуць узнікнуць пры чытанні і ў тых, хто мае цалкам нармальны зрок.
Калі казаць пра буйныя беларускія інтэрнэт-парталы, можна ўбачыць тую ж самую сітуацыю, якая была апісаная вышэй. Пры гэтым гаворка не ідзе пра тое, што ўсе сайты неўладкаваныя спецыяльнымі магчымасцямі, але на дадзены момант, у большасці сваёй толькі дзяржаўныя сайты даюць магчымасць адкрыць версію для тых, хто мае дрэнны зрок.
Вынік
Такім чынам, мы разгледзелі асобна асаблівасці камп’ютара як сістэмы, якая мае (павінна мець) прыстасавальныя магчымасці для тых, хто мае складанасці ў плане кіравання камп’ютара, а таксама інтэрнэту, ягоных браўзераў, інтэрнэт-сайтаў. Мяркуючы з разгледжанага, застаецца шмат працы ў сферы інтэрнэт, у прыватнасці, для беларускага сегмента. Больш прасунутыя ў гэтым плане розныя камп’ютарныя праграмы, але яны таксама патрабуюць дадатковых прылад і магчымасцяў.
























