Першы вясенні дайджэст ад Лічбавай майстэрні! Распавядаем пра самыя актуальныя задачы і шукаем тых, хто мае жаданне далучыцца да адной з каманд.
Ітак, на першым месцы у нас праект «Komnata 3/0/2».
Komnata 3/0/2 — платформа, якая аб’ядноўвае тры грамадскiя арганiзацыi: ГА МАЦ «Фiальта», Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў і Мінскую ўрбаністычную платформу.
Гэта пляцоўка, адкрытая для сацыяльных iнiцыятываў i мерапрыемстваў. Усе мерапрыемствы у Комнаце бясплатныя i адкрытыя для кожнай i кожнага. Афішу можна паглядзець ў групе Укантакце.
Komnata 3/0/2 таксама плянуе працаваць як бясплатны каворкінг, дзе розныя ініцыятывы змогуць атрымаць кансультацыі і падтрымку ад экспертаў арганізацый.
Што патрэбна зрабіць?
Сайт-лэндзінг, які складаецца з 4 частак:
- Апісанне прасторы з спасылкамі на арганізацыі-удзельніцы і групы ў сацыяльных сетках;
- Каляндар з мерапрыемствамі з прывязкай да Google Calendar;
- Форма для зваротнай сувязі і форма для запаўнення заяўкі на правядзенне мерапрыемства;
- Карта.
Стан задачы на бягучы момант
Ёсць дапрацаванае ТЗ з пажаданнямі і структурай сайта.
Узнагарода для валанцера
Невялікі грашовы падарунак 🙂
Змест
Група Komnata 3/0/2 (VK)

Другая задача будзе цікава тым, хто любіць майстраваць і вырабляць нешта рукамі і хоча падтрымліваць людзей у іх хобі.
Бібліятэка інструментаў (г.Баранавічы) – гэта супольнасць актывістаў, якія падзяляюць каштоўнасці «эканомікі абмену/sharing economy». Бібліятэка дазваляе ўдзельнікам браць інструменты, абсталяванне, кнігі на абмежаваны час — як правіла, на тыдзень — бясплатна.
Што патрэбна зрабіць?
Патрэбна стварэнне сайта «з нуля».
Абавязковая функцыя: рэгістрацыя новых удзельнікаў, стварэнне лічнага кабінету, праз які можна было забраніраваць патрэбны інструмент праз анлайн-каталог..
Прыклад аналагічнага сайта бібліятыкі ў Эдынбургу.
Стан задачы на бягучы момант:
Ёсць зробленае ТЗ.
Узнагарода для валанцера:
Ліст-падзякі, калектыўнае сэлфі 😉 , сувенір, узгадванне на сайце або ў сацыяльных сетках.
Апісанне праекта на Talaka
Группа Бібліятэкі (VК)

І трэцяя задача для самых хардкорных валанцёраў. Спадзяемся, што гэта ты!
Супер-таск ад Лічбавай Майстэрні
Мы шукаем чалавека, які мае досвед працы з аперацыйнай сістэмай Лінукс. А менавіта ўмее рабіць наступнае:
- Першасная наладка сэрвера з выхадам у інтэрнэт,
- Устаноўка докер-кантэйнераў і запуск там адмысловых сэрвісаў (паштовы, бэкапы на амазон і г.д.).

Адчуваеш тут нешта сваё па задачах, пішы нам, а мы, з свайго боку, гарантуем разнастайныя задачы, цікавыя знаёмствы і магчымасць стажыроўкі ў камандзе Майстэрні!
Па ўсім тром задачам пішы на пошту: falanster.by@gmail.com або запаўняй анкету айці-валанцёра
Будзьма з намі!

