За вакном лютуе люты, але у Майстэрні горача. Дзелімся навінамі за студзень і анонсамі на гэты месяц. Сачы за камітамі.
Перш за ўсе нагадаем, як Майстэрня працуе з айціваланцёрамі, якім цікава супраца з намі.
Змест
Як удзельнічаць айціваланцёру
У задачах
Трэба зайсці на сцяну і сачыць за тымі задачамі, якія пакідаюць ініцыятывы, абазначаючы сваю цікавасць. Мы адразу дапамагае устанавіць сувязь

У дзейнасці каманды
Звязацца з намі наўпрост праз мэйл, або прыходзіць на сустрэчы, якія адбываюцца штопанядзелак а 19:00 па адрасу Фаланстэра, дзе мы вырашем, як і над чым працуем, і, наогул, будуем каманду.

- Напрыклад, як 3 студзеня працавалі над праектам Мадэрнізацыя.
- Або як адбываўся рэтраспектыўны аналіз першай ітэрацыі гэтага праекта.
- Ці арганізуем нешта, напрыклад, Буткэмп.
Буткэмп 3
Зараз мы актыўна рыхтуем Буткэмп – на 24 лютага.

Буткэмпы Майстэрні – гэта магчымасць валанцёрам і ініцыятвам пракачаць веды, пазнаёміцца ў рэале і даведацца пра планы Майстэрні. У наступнай рассылцы мы падзелімся больш дэталямі, а пакуль чарнавік праграмы можна не толькі паглядзець, але і пракаментаваць, ды і смела ўлучацца ў каманду, напісаўшы на falanster.by@gmail.com
Анонсы

Валанцёрам. 10 лютага адбудзецца сустрэча Гік-каміт. Тэма “Git для пачынаючых”

Ініцыятывам. 17 лютага пройдзе наступная сустрэча Гік-каміт. Тэма: “Арганізацыя каманднай і праектнай працы анлайн (асяродак Trello)” .
Праект Дойка

У лютым мы працягнем працаваць з праектам Дойка (куды патрабуюцца распрацоўшчыкі на php) Можна пачаць нават з невялікімі скіламі.
Конкурсы і магчымасці
Увага! Адмінам, тэсцерам і распрацоўшчыкам!

Задача: “Неабходна прапанаваць і/або абгрунтаваць магчымую сістэму аўтаматызацыі разгорвання кода з гітхаба на сэрверы распрацоўкі і прадакшн.” Дэталі чытайце ў блозе Майстэрні, а пераможцам абяцаны прызы у тым ліку на канфэрэнцыю прысвечаную Devops.
Магчымасці. Спецыяліст UX
Шукаем спецыяліста па праектаванню інтэрфейсаў для сайта Фаланстэра. Праца плануецца ў камандзе і мае быць вельмі насычанай інтэнсіўнай (люты – сакавік).

Навіны
- Выпускаем у свет чат-кліент “Балбатун”. Але перад гэтым робім кантрольнае тэставанне.
- Адбылася мадэрнізацыя сайта і блога (мы ў ім зараз) Майстэрні. Дадаліся функцыі падпіскі, старонка “Супольнасць” і магчымасць пакідаць каментары ў пасля допісаў блога і іншыя.
- Завяршылі першую ітэрацыю распрацоўкі модуля прыёма ахвяраванняў “Дойка”. Зараз можна падтрымаць наша пілотнае выпрабаванне.
- Гік-лаўка прапануе па промакоду зніжкі на новыя сувеніры і мэрч.
Дранік-сэрвер
Урэшце мы распачалі кампанію па дранік сэрверу. Зараз кожны можа падтрымаць Майстэрню і ўстойлівасць нашай інфраструктуры прама на сайце.

Стажыроўкі і валанцёрства
Мы працягваем прымаць на доўга тэрміновае валанцёрства або стажыроўку (3+ месяцаў) тых, хто хоча сябе выпрабаваць мэнэджэрам праектаў, журналістам ці рэдактарам блога, кантэнт мэнэджэрам ці папрацаваць з валацёрамі, адначасова пракачаўшы сябе ў айці-тэхналогіях. Каму трэба пруфы, чытайце гісторыю адной са стажорак Майстэрні Леры.


